У сталіцы Беларусі ад 14 да 16 верасьня ўпершыню пройдзе фэстываль новага нямецкага кіно.

У межах фэсту будуць прэзэнтаваныя працы маладых нямецкіх рэжысэраў Стэфана Кромэра — «Лета 04» і Сэбасьцяна Шыпэра «Адзін мой сябрук». Два кароткамэтражныя фільмы прэзэнтуе рэжысэр Том Тыквэр, вядомы па фільмах «Парфумэр» і «Бяжы, Лола, бяжы». Аналягічныя фэстывалі вось ужо шэсьць гадоў праходзяць у сталіцах Расеі ды Ўкраіны.

Цягам трох фэстывальных дзён абдудзецца дзевяць сэансаў маладога нямецкага кіно.

«Ореанда-Новости»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0