Індэкс Маскоўскай міжбанкаўскай валютнай біржы знізіўся на больш чым 20 пунктаў у ходзе гандлёвай сесіі 18 ліпеня на Маскоўскай біржы на фоне вестак пра прысуд апазіцыянеру Аляксею Навальнаму, які атрымаў 5 гадоў пазбаўлення волі. На працягу дзвюх хвілін асноўны паказчык біржы знізіўся з 1438 да 1415 пунктаў, або на паўтара працэнта.

Крыху пазней індэкс дадаў каля 4 пунктаў, але па-ранейшаму знаходзіцца істотна ніжэй ранішніх значэнняў. У цэлым па параўнанні з закрыццём папярэдняй сесіі індэкс знізіўся на 1,03%. Паказчык РТС упаў на 1,04%.

У мінусе гандлююцца амаль усе галіновыя індэксы ММВБ. Найбольшае зніжэнне паказвае «ММВБ фінансы" (1,47%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?