Еўрапейскі Саюз раніцай 18 ліпеня выступіў з афіцыйным асуджэннем прысуду, вынесенага расійскаму палітыку, кандыдату ў мэры Масквы Аляксею Навальнаму.
У заяве знешнепалітычнага ведамства ЕС сказана, што абвінавачванне Навальнага у крадзяжах было неабгрунтаваным, а вынесены яму прысуд [5 год калоніі] выклікае сур'ёзныя сумневы адносна вяршэнства права ў Расіі.