Як паведаміла прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова, цела Таццяны Слонімскай знайшлі 18 ліпеня ў лесе каля вёскі Дварэц пад Мінскам. На целе былі нажавыя раненні. Родныя сёння правялі апазнанне.

Сумесна з супрацоўнікамі МУС адбылося і затрыманне падазраваных у забойстве. Гэта жыхары Мінска ва ўзросце 20-25 гадоў.

Іх колькасць пакуль не ўдакладняецца. Яшчэ падчас пошукаў следчыя атрымалі дадзеныя, на аснове якіх высунулі версію пра забойства.

Затрыманых дапыталі. Папярэдне можна казаць, што забілі жанчыну з мэтай крадзяжу. А каб схаваць сляды забойства, труп закапалі.

Аўтамабіль «Мазда» яны паспелі праз інтэрнэт прадаць у Расію.

Па словах Ганчаровай, следчыя ўжо ведаюць, дзе дакладна машына знаходзіцца.

Таццяна Слонімская 3 ліпеня каля 13:30 на сваім аўтамабілі паехала ў ягады і знікла. Яе партрэтамі абклеены ўвесь Мінск. Шукалі жанчыну і валанцёры, і міліцыя. Дзеці зніклай нават прапаноўвалі грошы за любую інфармацыю пра маму.

Крымінальную справу завялі за забойства з карыслівых меркаванняў. Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад васьмі гадоў да пажыццёвага альбо смяротнае пакаранне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?