Камітэтам дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці і ўпраўленнем дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Брэсцкай вобласці зафіксаваны факт масавага мору рыбы ў аддзяленні «Белаазёрскае» ААТ «Доследны рыбгас «Сялец», паведамляе прэс-служба КДК.

Інфармацыя пра здарэнне ў раёне садковай лініі рыбгаса «Сялец» непадалёк ад Бярозаўскай ДРЭС паступіла на гарачую лінію КДК Брэсцкай вобласці 17 ліпеня. Прадстаўнікі ведамства выехалі на месца, дзе да таго часу загінула прыблізна 30 тон рыбы (карп, таўсталобік, амур, азёрная рыба).

Да высвятлення прычын масавай гібелі рыбы прыцягнуты прадстаўнікі шэрагу абласных службаў: камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, лабараторыі аналітычнага кантролю. Спецыялістамі праведзены абследаванні і адабраны пробы вады і ўзоры загінулай рыбы для лабараторных даследаванняў.

Зараз Камітэт дзяржкантролю сумесна з УДФР КДК па Брэсцкай вобласці праводзіць кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы, паводле вынікаў якіх будзе дадзена адпаведная прававая ацэнка здарэнню і дзеянням службовых асоб. Паводле адной з версій, мор рыбы магло справакаваць нізкае ўтрыманне кіслароду ў вадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?