Складскія запасы ў Беларусі за чэрвень знізіліся на 1,2 трыльёна рублёў. Пра гэта, як перадае
Разам з тым, адзначае
Зніжэнне складскіх рэшткаў цесна звязана з актывізацыяй экспарту. «Задача вельмі няпростая — нарасціць аб’ёмы экспарту, нягледзячы на тое што сёння сусветная эканоміка развіваецца тэмпамі значна меншымі, чым былі ў папярэднія гады, адпаведна, попыт і на беларускую прадукцыю аб’ектыўна некалькі ніжэйшы. Мы разглядаем пытанне дадатковага стымулявання росту экспарту», — адзначыў Мясніковіч.
Ён паведаміў, што ўрад працуе над падрыхтоўкай праекта прагнозу
Будзе рэнтабельная праца прадпрыемстваў — будзе адпаведны прыбытак для мадэрнізацыі, развіцця, будуць неабходныя сродкі для напаўнення дзяржаўнага і мясцовых бюджэтаў, выплаты заработнай платы, сказаў Мясніковіч.
У 2014 годзе прадугледжаны рост рэальнай заработнай платы (скарэктаванай на індэкс росту спажывецкіх цэн) у сярэднім па краіне не менш як на 6%. «Але гэтую заработную плату, вядома, трэба зарабіць», — падкрэсліў Мясніковіч.
Павышэнне заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы плануецца прадугледзець на ўзроўні не ніжэйшым за інфляцыю. Пры гэтым для дадатковага павышэння заработнай платы могуць быць выкарыстаны сэканомленыя ў працоўных калектывах сродкі.