Сёння ў Гарадку (Польшча), ва ўрочышчы Борык, распачнецца легендарны фэст Басовішча. Імёны сёлетніх лаўрэатаў ужо вядомыя — імі сталі гурты KilFil і
Сённяшні расклад выступаў выглядае так:
17:10 — выступ гурта
17:50 — афіцыйнае адкрыццё фестывалю
18:00 — Hope On (PL)
18:50 — ILO&FRIENDS (PL)
19:40 — KINIOR & ZABELOV (PL/BY)
20:30 — POMIDOR/OFF (BY)
21:30 — Kim Novak (PL)
22:50 — Re1ikt (BY)
00:00 — MASALA SOUNDSYSTEM (PL)
01:20 — DIED MOROZ CONVENTION +3 (PL)
На малой сцэне выступяць: Funfte Strasse Live (PL), Kreep & Nobel (BY), Ninja (PL) і DTEKK & ADZ (PL).
Апроч таго ў Гарадку сёння адбудзецца паказ фільма «Жыве Беларусь!», а таксама адкрыецца «Партызанскі кангрэс малявальшчыкаў» пад кіраўніцтвам Паўла Альтхамера.
На суботу на фэсце запланаваныя выступы гуртоў Clover Club, Dzieciuki, Akute, Vinsent’a, а таксама украінцаў Perkalaba, палякаў Orkiestra Klezmerska Teatru Sejnenskiego і Indios Bravos. Закрые фэст гурт The Toobes.