Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзяржаў — удзельніц ініцыятывы «Усходняе партнёрства», якая адбудзецца ў Брусэлі 22 ліпеня

Гэты візіт адбудзецца па запрашэнні Высокага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан і Еўракамісара па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфана Фюле.

Удзельнікі сустрэчы абмяняюцца меркаваннямі аб стане і перспектывах супрацоўніцтва ў межах «Усходняга партнёрства» (УП), а таксама абмяркуюць пытанні падрыхтоўкі да трэцяга саміту УП, які пройдзе ў Вільні 28–29 лістапада.

Плануецца правядзенне працоўных сустрэч кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі з кіраўніцтвам еўраструктур, кіраўнікамі дэлегацый шэрагу краін-членаў ЕС і дзяржаў-партнёраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?