У 3-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў пераможца пары БАТЭ — «Шахцёр» Караганда згуляе з пераможцам пары «Нефтчы» (Азербайджан) — «Скендэрбеу» (Албанія).

Лёсаванне 3-га раўнду прайшло сёння ў Ньёне.

У першым матчы ў Баку паміж камандамі была зафіксавана нічыя — 0:0.

Нагадаем, што ў першым матчы ў Барысаве «Шахцёр» перамог 1:0. Матч у адказ пройдзе 23 ліпеня ў Карагандзе.

Матчы 3-й стадыі пройдуць 30–31 ліпеня і 6–7 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0