17 ліпеня быў зарэгістраваны шлюб паміж беларускім паэтам і шоўменам Усеваладам Сцебуракам, якога ўжо паспелі назваць беларускім«сэкс-сімвалам» , і25-гадовай Ганнай Бабіцкай — фатографам і дызайнеркай топавага рэкламнага агенцтва «Крынь».
Падзея адбылася якраз у
«Што ёсць шлюб для нас? Гэта еднасць блізкіх асобаў рознага полу!»
Усевалад часта вядзе розныя святы, у тым ліку вяселлі, таму рознага «стандартнага нудоцця», па яго словах, ён наглядзеўся, і ўласнае свята хацелася зрабіць больш запамінальным. «Уся нашая працэдура была свецкай — прайшла ў Кастрычніцкім ЗАГСе Мінску ў выглядзе так званага «несвяточнага роспісу» — то бок без пафасу і банальнасцей», — узгадвае Усевалад.
«Пасля была фотасесія ў салоне «Атэлье партрэту» у вядомага мінскага фатографа Славы Паталаха ды святочная вячэра ў рэстаране з прысутнасцю самых блізкіх сваякоў.
Гэтымі падзеямі ўсё не абмяжуецца і ўжо ў суботу плануецца другая частка свята для сяброў — у прыгожым месцы за межамі горада.
«Чаму свята падзелена на дзве часткі? Бо бацькі і сябры рознага веку і тое што цікава і зручна адным — складана іншым.То бок з павагі да розных нашых блізкіх мы вырашылі зрабіць менавіта так».
Хуткім часам маладых чакае мядовы месяц на Кіпры.
Мы, ў сваю чаргу, далучаемся да віншаванняў і жадаем шчасця маладым!