Кіроўца Lexus збіў 77-гадовага мужчыну за тое, што той павольна пераходзіў дарогу ў Новасібірску. Пажылы чалавек памёр на руках лекараў “хуткай дапамогі”, паведамляе РИА Новости.
Здарылася гэта 18 ліпеня на вуліцы Дабралюбава. Кіроўца выйшаў з аўто і некалькі разоў ударыў па твары пешахода.
Пакуль незразумела, ці пераходзіў мужчына дарогу па пешаходным пераходзе. Медыкаў выклікалі аўтамабілісты, якія праязджалі ў той момант каля месца здарэння.
Паліцыя Новасібірска высветліла асобу кіроўцы — гэта 59-гадовы жыхар горада.
0
0
0
0
0
0