У Гродне адкрылася мастацкая выстава памяці салдат Арміі Краёвай. У экспазіцыі, арганізаванай Таварыствам польскіх мастакоў пры незарэгістраваным Саюзе палякаў на Беларусі (СПБ), выстаўлены работы больш як 15 мастакоў.
Першы раз вернісаж памяці салдат Арміі Краёвай прайшоў 12 мая ў вёсцы Рачкаўшчына, калі быў устаноўлены і асвячоны крыж у памяць пра аднаго з камандзіраў фарміравання арміі Анатоля Радзівоніка (Олеха), які быў расстраляны супрацоўнікамі НКУС у 1949 годзе.
У Гродне выставу адкрывалі прадстаўнік консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне, старшыня незарэгістраванага СПБ Мечыслаў Яскевіч, старшыня Таварыства польскіх мастакоў Станіслаў Кічко.
0
0
0
0
0
0