Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў паскорыць працу па фарміраванні Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку з тым, каб рэзідэнты маглі пачынаць стварэнне вытворчых магутнасцяў, і зрабіць больш жорсткім кантроль за яго развіццём. Такую задачу ён паставіў 19 ліпеня ў часе сустрэчы з прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Мясніковіч паведаміў Лукашэнку, што ўжо ў гэтым годзе плануецца завяршыць праектаванне асноўных інжынерных камунікацый, у прыватнасці газа- і электразабеспячэння першай паўночнай пляцоўкі пад забудову прадпрыемствамі.

Лукашэнка ўказаў ураду на неабходнасць дэталёвай прапрацоўкі ўсіх дасягнутых з кітайскім бокам дамоўленасцей, асабліва ў кантэксце будучай сустрэчы прэм’ер-міністраў Беларусі і Кітая.

«У працэсе падрыхтоўкі гэтага мерапрыемства многія пытанні будуць вырашаны. Але самае галоўнае — і гэта была прапанова Старшыні КНР, — мы выйшлі на стратэгічны ўзровень партнёрства. Гэта не проста словы, Кітай гэтаму надае вельмі сур’ёзную ўвагу, надае вялікае значэнне, і была дамоўленасць, што мы на гэтым этапе павінны выпрацаваць план нашых мерапрыемстваў, калі гэта высокі ўзровень супрацоўніцтва, нейкую «дарожную карту», як прынята сёння гаварыць. І ваша сустрэча будзе найважнейшым этапам у падрыхтоўцы гэтай «дарожнай карты», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?