Выступае Pomidor-off. Людзі размахваюць бел-чырвона-белымі сцягамі і крычаць «Жыве Беларусь!»
Каля 8-й вечара ля сцэны людзей яшчэ небагата.
Крама з атрыбутыкай. Кашулька каштуе 30 злотых (каля 90 тысяч рублёў).
Конкурс малюнкаў. Фарбы і балончыкі выдавалі бясплатна.
Намётавае мястэчка толькі-толькі ўсталёўваецца.
Вечарам у пятніцу, 19 ліпеня, ва ўрочышчы Борык каля Гарадка на Беласточчыне (Польшча) стартаваў двухдзённы фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча».
Фестываль сёлета адбываецца
На суботу на фэсце запланаваныя выступы гуртоў Clover Club, Dzieciuki, Akute, Vinsent’a, а таксама ўкраінцаў Perkalaba, палякаў Orkiestra Klezmerska Teatru Sejnenskiego і Indios Bravos. Закрые фэст гурт The Toobes.
На «Басовішчы» працуе брыгада журналістаў «Нашай Нівы».
Глядзі таксама: Поўная праграма фэсту «Басовішча ХХІV».
Увесь гэты час фактычнымі арганізатарамі фестывалю былі студэнты-беларусы з Беласточчыны. Галоўны спонсар фестывалю — як ні парадаксальна, польскі ўрад, а не беларускі.Паколькі студэнты не недта ўмелі рабіць справаздачы за дзяржаўную датацыю на фестываль, то субсідыі спыніліся. Так што два апошнія гады фінансавымі справамі фестывалю займаліся яго старэйшыя сябры і прыхільнікі. У самым галоўным — атмасферы і спосабе арганізацыі — «Басовішча» захавала свой студэнцкі характар, у якім шмат непасрэднасці, энтузіязму і імправізацыі.
Галоўны цяжар арганізацыйна-лагістычнай працы перад, пасля і ў часе фестывалю бяруць на сябе беларускія студэнты, якія ўсю сваю працу выконваюць задарма.Гэта падкрэслівае Ганна Пякарская, студэнтка другога курсу культуралогіі: «Басовішча заўсёды арганізоўвалі студэнты і заўсёды рабілі гэта бясплатна. Мы працягваем гэтую традыцыю».
Сёлетні фестываль адметны тым, што на ім выразна заўважаецца змена пакаленняў, якая адбылася сярод яго арганізатараў. Ганна Пякарская — дачка Барбары і Міраслава Пякарскіх, якія арганізавалі першае «Басовішча» ў ліпені 1990.Сярод студэнтаў-арганізатараў сёлетняга фестывалю таксама Аляксандр Ваўранюк, сын Аліны і Міколы Ваўранюкоў, якія арганізоўвалі «Басовішчы» ў першай палове 1990-х.
Кожнаму гурту і выканаўцу, які выступае на «Басовішчы», арганізатары выдзелілі аднаго апекуна-студэнта, які дапамагае з усімі арганізацыйнымі справамі, такімі як кватараванне, харчаванне, транспарт.Выканаўцаў «Басовішча» — большасць якіх з Беларусі — селяць у Гарадку і ў навакольных мясцовасцях. Некаторыя выканаўцы, праўда, так упадабалі атмасферу ва ўрочышчы Барык, што прыязджаюць з намётамі, якія расстаўляюць на адмысловым полі непадалёк ад сцэны або ў лесе, дзе «кватаруецца» бальшыня гледачоў.
Жывую трансляцыю з «Басовішча-2013» можна будзе пачуць на сайце радыё Рацыя (www.racyja.com). Трансляцыя канцэртаў 19 і 20 ліпеня пачынаецца а 17-й гадзіне.