Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расійскай Федэрацыі Ларысу Трухіну з юбілеем, паведамляе яго прэс-служба.

«У Беларусі шматлікія прыхільнікі добра ведаюць і цэняць Вас як выдатную спявачку і добрага сябра Беларусі, чыя творчасць садзейнічае захаванню культурнай спадчыны беларускага народа і ўмацаванню дружбы паміж нашымі краінамі», — цытуе віншаванне БелТА.

Цікава, што беларускія сайты навін і сайт прэзідэнта не згадваюць віншаванне з 95-годдзем знакамітага змагара з апартэідам, прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ў 1994—1999 гг. Нэльсана Мандэлы, якое шырока святкавалася 18 ліпеня.

Ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень Нэльсана Мандэлы, а вядомыя палітычныя сусветныя дзеячы нават запісалі відэазварот-віншаванне.

На сайце Лукашэнкі 18 ліпеня пазначана толькі адна навіна «Прэзідэнт узнагародзіў ордэнам Маці шматдзетных жанчын Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.

Днём раней Лукашэнка вярнуўся з Кітая. 19 ліпеня віншаваў Вахтанга Кікабідзэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?