Сшытак з вершамі, напісанымі на гістарычнай Наваградчыне, прадаецца на польскім аўкцыёне allegro.pl.

Рукапіс мае 138 старонак, з якіх 122 спісаныя. Усе старонкі пазначаныя пячаткаю ўверсе ў правым баку.

Невядомы аўтар запісваў вершы ў сшытак пад назваю «Сякія такія творы». Першы запіс зроблены 29 жніўня 1860 года
(яшчэ да пачатку паўстаньня Каліноўскага), а апошні — 14 сакавіка 1884 года.
Вершы пісаліся ў ваколіцах Баранавічаў — у мястэчках Новая Мыш і Гарадзішча.
Як сцвярджае прадавец, усе вершы напісаныя польскай мовай, акрамя трох апошніх, якія ён пазначае, як расейскія. Але мо яны беларускія?

Кошт сшытка 790 злотых (прыкладна 250 даляраў ЗША).

Нагадаем, што ў ваколіцах Баранавічах на некалькі дзесяцігоддзяў раней жылі і дзейнічалі філаматы. Тут знаходзіцца радзіма Яна Чачота, а ў Крошыне жыў Паўлюк Багрым (1818–1891), аўтар верша «Зайграй, зайграй, хлопча малы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?