Выйшла ў свет новая кніга з серыі «Сучасная гарадзенская проза» — «Чорная воля», аўтар Валянцін Дубатоўка. «Чорная воля» — гэта ўжо 3-е выданне ў серыі, заснаванай «Гарадзенскай Бібліятэкай». Раней выйшлі «Галс» Аркадзя Ліцьвіна і «Сандалі мітрапалітыка» Віктара Сазонава.

Валянцін Дубатоўка — фундатар царквы Ўсіх Беларускіх Святых у Гародні, мемарыяльных дошак у гонар Ларысы Геніюш і ўдзельніка паўстання 1830 года Яўстаха Каятана Сапегі. Даследуе матэрыяльную спадчыну роду Сапегаў. У 2002 годзе пабачыла свет кніга Валянціна Дубатоўкі «Архіпелаг Сапегаў».

Новая кніга Валянціна Дубатоўкі выйшла напярэдадні 50-гадовага юбілею аўтара, які ён адзначае сёння, 20 ліпеня.

Прэзентацыя кнігі «Чорная воля» у Гродне адбудзецца ў пачатку жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?