Дзяржаўная харчова-ветэрынарная служба Літвы хоча абсталяваць на мяжы з Беларуссю ахоўную сцяну ад дзікіх жывёл. Ад 23 ліпеня парадак кантролю на мяжы будзе ўзмоцнены яшчэ больш — будуць дэзінфікаваць абутак усіх, хто перасякае мяжу.

Людзі павінны будуць выйсці з транспарту і прайсціся па спецыяльных дарожках, насычаных дэзінфікуючым сродкам.
Дэзінфекцыя транспартных сродкаў была пачата раней.
«Мы павінны былі падрыхтавацца да дэзінфекцыі абутку пасажыраў, бо не так проста вывесці з аўтамабіля і аўтобуса ўсіх людзей. Гэта дадатковыя патокі людзей на мытны кантроль,
бываюць сітуацыі, калі людзі адмаўляюцца гэта зрабіць. У такіх выпадках на дапамогу прыходзіцца клікаць памежнікаў. Работы шмат, бо на мяжы з Беларуссю ёсць 16 КПП», — сказаў BNS прадстаўнік Дзяржаўнай харчова-ветэрынарнай службы Літвы Ёнас Мілюс.
Паводле яго слоў, тых, хто не пагодзіцца праходзіць дэзінфекцыю, не будуць пускаць у Літву.

Між тым па дапамогу ў Еўрапейскую Камісію ўжо звярнулася не толькі Літва, але і Латвія і Польшча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?