Сёньня а 20-й каля помніка ля ўваходу ў мэтро «Няміга» пачалі зьбірацца людзі, каб паставіць сьвечкі ў знак падтрымкі палітвязьняў. Мірныя акцыі салідарнасьці ладзяцца на гэтым месцы рэгулярна. Сёньня да Нямігі прыйшлі таксама бацькі і сваякі зьняволеных.

Аднак помнік абступілі невядомыя ў цывільным. Яны стаяць, павярнуўшыся сьпінай, не адказваюць на пытаньні і не пускаюць да помніка.

Аднаго з удзельнікаў акцыі спрабавалі затрымаць, але людзі не далі гэтага зрабіць.

Сьвечкі, якія ўдалося запаліць, невядомыя зьбіваюць проста нагамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0