Сёння, 20 ліпеня, у электрацягніку Мінск — Барысаў двое маладых людзей распылілі пярцовы газ. Хуліганы былі затрыманыя машыністам, але на наступнай станцыі іх адпусцілі.

Пра гэта паведаміў НН відавочца здарэння.

Выпадак здарыўся каля 16.40. У раёне станцый Зарэчнае і Чырвонае Знамя двое маладых людзей непрыкметна распылілі пярцовы газ у тамбуры і вагоне (у раёне 3 і 4 вагонаў). Хуліганы ішлі з «галавы» цягніка ў хвост.

Людзі зразумелі ў чым справа, калі пачаўся кашаль, пяршэнне ў горле, вачах. Пасажыры (сярод якіх, дарэчы, былі дзеці і старыя) сышлі ў суседні 5-ы вагон.
Машыніст з’явіўся праз 1–2 хвіліны і прайшоў у канец цягніка за хуліганамі. Там ён затрымаў іх і павёў, мяркуючы па ўсім, у кабіну. Аднак ужо на наступным станцыі гэтыя двое ўжо былі заўважаныя на пероне вясёлыя і задаволеныя. Мяркуючы па ўсім, іх адпусцілі, паведамляе чытач.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?