Хелен Томас і прэзідэнт Ліндан Джонсан, 1968 год
У Вашынгтоне ва ўзросце 92 гадоў у сваёй кватэры памерла журналістка Хелен Томас. Яна доўгі час хварэла і выпісалася з лякарні незадоўга да смерці.
Хелен Томас атрымала вядомасць як карэспандэнтка агенцтва United Press International, у якім яна прапрацавала 57 гадоў. За Томас на працягу многіх гадоў было зарэзервавана цэнтральнае месца проста перад прэзідэнтам ЗША ў пакоі для брыфінгаў у Белым доме. Па традыцыі, менавіта Томас завяршала брыфінгі сказам «Дзякуй, спадару прэзідэнце».
Журналістка працавала ў Белым доме з дзесяццю прэзідэнтамі ЗША (Кенедзі, Джонсан, Ніксан, Форд, Картэр, Рэйган,Найбольш востра яна канфліктавала з ДжорджамБуш-старэйшы , Клінтан,Буш-малодшы , Абама) і праславілася ўменнем задаваць нязручныя пытанні.
Менавіта падчас знаходжання Буша на пасадзе прэзідэнта ў Томас аднялі месца ў першым шэрагу на брыфінгах, а выступы кіраўніка дзяржавы завяршаліся не знакамітай фразай журналісткі, а словамі Буша «Дзякуй за вашы пытанні».
У 2010 годзе, ва ўзросце 89 гадоў, Хелен Томас вымушана была спыніць працу карэспандэнта пасля таго, як у інтэрнэце з’явіўся відэазапіс з яе негатыўнымі выказваннямі на адрас Ізраіля.