Тыбецкі манах памёр у выніку самаспалення. Ён зрабіў гэта, як паведамляецца, у знак пратэсту супраць кітайскага кіравання ў Тыбеце.

18-гадовы Кунчок Сонам падпаліў сябе ў манастыры, што знаходзіцца ў кітайскай правінцыі Сычуань. Гэта здарылася пасля ранішняй малітвы.

За апошнія чатыры гады больш за сто тыбетцаў здзейснілі падобныя акцыі пратэсту, смерць Кунчока Сонама стала першай больш чым за месяц.

Многія тыбетцы абураныя праўленнем кітайскага рэжыму на сваёй радзіме, яны лічаць яго занадта жорсткім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?