Італьянскі матагоншчык Андрэа Антанэлі памёр ад траўмаў, атрыманых у выніку аварыі падчас гонак чэмпіянату свету па супербайку, які праходзіць пад Валакаламскам у Маскоўскай вобласці, паведамляе РИА Новости.
У нядзелю, 21 ліпеня, у часе гонак сутыкнуліся тры байка. Паводле папярэдняй інфармацыі, адной з прычын здарэння магло стаць кепскае надвор’е.