У Новай Зэляндыі ў нядзелю адбыўся магутны землетрус. Па дадзеных Геалягічнай службы ЗША, якая адсочвае гэтыя зьявы ва ўсім сьвеце, землятрус магнітудай 6,9 меў эпіцэнтар каля сталіцы Новай Зэляндыі Велінгтана.

Новая Зэляндыя разьмешчана ў так званым «Вогненным кальцы» на мяжы Аўстралійскай і Ціхаакіянскай тэктанічных плітаў, і ў ёй адбываецца па 15 тысяч землятрусаў штогод.

Паведамленьне пра значныя разбурэньні або траўмы пакуль не паступалі. Інфармуюць толькі, што часткі Велінгтана заставаліся без электраэнэргіі адразу пасьля землятрусу.

Ціхаакіянскі цэнтар папярэджаньняў аб цунамі не абвяшчаў трывогі.

Цяперашні землятрус быў пакуль самым магутным з шэрагу скалынаньняў зямлі, якія адбыліся ў Новай Зэляндыі ў апошнія дні.

Новая Зэляндыя разьмешчана ў так званым «Вогненным кальцы» на мяжы Аўстралійскай і Ціхаакіянскай тэктанічных плітаў, і ў ёй адбываецца па 15 тысяч землятрусаў штогод.

У 2011 землятрус магнітудай 6,3 прынёс значныя разбурэньні у горадзе Крайстчэрч; 185 чалавек загінулі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?