У нядзелю прайшлі чатыры матчы 18-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе.

Лідар першынства «Шахцёр» згуляў унічыю ў Бабруйску з «Белшынай» — 1:1. Такім чынам адставанне ад БАТЭ скарацілася да 4 балаў (барысаўскі клуб выйграў у пятніцу ў «Дняпра» — 3:1).

«Дынама» Мінск — «Тарпеда-БелАЗ» — 1:2, «Славія» — «Гомель» — 1:2, «Дынама» Брэст — «Мінск» — 1:1.

Шахцёр — 43, БАТЭ — 39, Гомель — 30, Дынама Мінск — 28, Белшына, Тарпеда-БелАЗ — 24, Мінск, Нёман — 23, Дняпро — 19, Дынама Брэст — 17, Нафтан — 15, Славія — 8.

Матчы 19-га тура пройдуць 3–4 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0