Кіраўнік Саюза кінематаграфістаў Расіі Мікіта Міхалкоў заявіў, што легалізацыя аднаполых шлюбаў негатыўна адбіваецца на кінематографе.

«Калі ненатуральныя рэчы становяцца нормай, чаго можна чакаць ад кінематографа? Я супраць аднаполых шлюбаў. Не можа быць здаровага і энергетычна зараджанага кіно ў свеце, дзе ўзаконьваюць аднаполыя шлюбы», — сказаў Міхалкоў на майстар-класе ў Летняй кінаакадэміі.

Рэжысёр дадаў, што ўзаконьванне аднаполых шлюбаў вядзе да вынішчэньня чалавецтва.

«Я нічога не маю супраць геяў, гэта індывідуальная справа кожнага. Але гэта вынішчэнне ўнутранай гармоніі - Божай і чалавечай», - дадаў Міхалкоў.

Напярэдадні патрыярх Кірыл у такіх жа выразах выказаўся аб прызнанні заходнімі дзяржавамі аднаполых саюзаў, назваўшы іх «небяспечным апакаліптычным сімптомам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?