За першае паўгоддзе 2013 года ў дачыненні да фізічных асоб, якія здаюць кватэры ў арэнду, праведзена 498 праверак.
Па выніках кантрольных мерапрыемстваў у бюджэт паступіла 283,6 млн. рублёў, ці 1,3% ад агульнай сумы добраахвотных паступленняў плацельшчыкаў гэтай катэгорыі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.

Ад кватэраздатчыкаў у даход бюджэту паступіла 22 млрд. рублёў, што на 8,2 млрд. рублёў больш у параўнанні з першым паўгоддзем 2012 года.

Інспекцыяй МНС па Савецкім раёне Мінска па інфармацыі, якая паступіла з адміністрацыі Савецкага раёна, праведзены кантрольныя мерапрыемствы, у выніку якіх устаноўлена, што грамадзянка здавала кватэру доўгі час без складання дагавора найму і без выплаты належных сум падаходнага падатку ў фіксаваных сумах. Па выніках праверкі ёй прад’яўлена 4,8 млн. рублёў падатку і 1,9 млн. рублёў пені.

Грамадзянка прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 342,9 тыс. рублёў.
Указаныя сумы паступілі ў бюджэт у поўным аб’ёме.

Па стане на 1 ліпеня на ўліку ў інспекцыях Мінска ў якасці кватэраздатчыкаў стаяць 40.488 фізічных асоб, што на 5.184 плацельшчыка больш, чым за аналагічны перыяд 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?