Футбаліст перуанскага клуба «Спортынг Крыстал» памёр ад сардэчнага прыступу, седзячы на лаўцы запасных.

Васемнаццацігадовы Яір Клавіха на пяць хвілін страціў прытомнасць, дактары спрабавалі аказаць яму ўсю неабходную дапамогу, але выратаваць футбаліста так і не ўдалося.

Як паведаміў выданню «El Comercio» менеджар клуба Густава Севальёс: «У машыне хуткай дапамогі не аказалася дэфібрылятара».

Нядаўна на адным з семінараў ФІФА выступіла са зваротам аб неабходнасці наяўнасці дэфібрылятара на стадыёнах.

Гэта ўжо 80-ы выпадак смерці футбаліста ў гісторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0