Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў 22 ліпеня падчас відэабрыфінгу.

«У другой палове тыдня рост атмасфернага ціску пачне паступова адсоўваць цыклон на ўсход і надвор’е вернецца ў сваю норму», — зазначыў Рабаў.

У чацвер месцамі магчымыя кароткія дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ноччу плюс 10–16°С, днём 20–27°С. Такое ж надвор’е будзе ў пятніцу.

«У гэтыя выхадныя дні галоўным фактарам, што будзе ствараць надвор’е, будзе цёплая паветраная маса, якая паступае з Заходняй Еўропы,
дзе большую частку тыдня гаспадаром надвор’я з’яўляецца антыцыклон, дажджы паступова спыняцца і толькі па ўсходзе Беларусі магчымыя кароткачасовыя дажджы», — паведаміў Рабаў.

Тэмпература паветра ноччу плюс 9–16°С, у суботу максімальная днём ад плюс 21–23°С па паўночным усходзе да 28°С па захадзе краіны.

У нядзелю днём будзе яшчэ цяплей.
Днём 23–28°С, у паўднёва-заходніх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей 29–31°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?