У суботу, 20 ліпеня, у аддзел міліцыі адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля звярнулася мясцовая жыхарка з заявай аб знікненні сястры — выкладчыцы, якая займалася рэпетытарствам.
Раніцай дзяўчына пайшла на заняткі з кліенткай, аднак не вярнулася, хоць дамовілася аб сустрэчы з сябрам. Той і ўзняў трывогу, не дачакаўшыся яе і не здолеўшы датэлефанавацца на мабільнік, які апынуўся адключаным.

Супрацоўнікі Савецкага РАУС і ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС Гомельскага аблвыканкама па гарачых слядах выйшлі на кола бліжэйшых знаёмых, у тым ліку і яе былога хлопца.

Паводле папярэдняй інфармацыі, малады чалавек, з якім яна рассталася, некалькі месяцаў выношваў план помсты.

Сваіх сяброў — мужа і жонку — ён пераканаў дапамагчы ў расправе. Дзяўчыну запрасілі ў кватэру нібыта з прычыны рэпетытарства, дзе, як мяркуецца, яна і была забітая.
Пасля цела вывезлі ў лес і закапалі.

Падазраваныя затрыманыя. Упраўленнем Следчага камітэта па Гомельскай вобласці распачата крымінальная справа па факце забойства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?