Герцагіня Кембрыджская Кейт была раніцай дастаўлена ў бальніцу.

Хлопчык, наследнік брытанскай кароны (сын прынца Уільяма, праўнук каралевы Елізаветы ІІ) нарадзіўся ў 16:24 паводле лонданскага часу (18:24 па Мінску).

У Брытаніі гэта навіна № 1.

Кейт і Уільям раней адмовіліся дазнавацца пол дзіцяці, таму і была такая цікавасць. Хлопчык нарадзіўся ў бальніцы Святой Марыі ў Лондане. Ён важыць 8 фунтаў 6 унцый, або прыкладна 3,8 кілаграма.

Маці і сын пачуваюцца добра і застануцца на ноч у бальніцы, дзе таксама знаходзіцца прынц Уільям.

Сын Кейт Мідлтан і прынца Уільяма стаў трэцім у чарзе на каралеўскі трон і атрымаў тытул першага ў гісторыі Вялікабрытаніі прынца Кембрыджскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?