Аднак за скупымі газэтнымі радкамі не відаць мужнага чалавека, які кожны дзень стаіць у цэнтры гораду зь бел-чырвона-белымі гвазьдзікамі ў пятліцы і забароненымі газэтамі ў старой торбе. А гэта вымагае вялікай мужнасьці — стаяць вось так перад зграяй сытых злых абываталяў, якія закідваюць цябе каменьнем. А ён стаіць і стаіць — як той стойкі алавяны жаўнерык. І ў маразы, і ў сьпякоту. Захварэе — адлежыцца і зноў стаіць. Гэта ж якую веру трэба мець!

Я не дасылала б да вас гэтага ліста, каб не адна акалічнасць. Рэч у тым, што ўлетку ў Барыса памерла маці, і ён застаўся без усялякіх сродкаў для існаваньня. Уладкавацца на працу ў яго няма ніякай магчымасьці. Многія нават спыніцца каля яго баяцца — а раптам трапяць у чорны сьпіс?

Таму, калі ў вас ёсьць магчымасьць, дапамажыце яму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?