Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, тавараабарот з краінамі Еўрапейскага саюза ў студзені-маі 2013 года знізіўся на 30,6% і склаў 9 млрд. 101 млн. даляраў. Летась за гэты перыяд тавараабарот вырас на 41,2%.

За студзень-май гэтага года экспарт паменшыўся на 49,1% (5 млрд. 0,4 млн. даляраў), імпарт вырас на 24,3% (4 млрд. 100,6 млн. даляраў). Станоўчае сальда склала 899,8 млн. даляраў.

Экспарт тавараў у Расію склаў 6 млрд. 726,1 млн. даляраў ЗША, што на 4,6% больш, чым за студзень-май 2012 года; імпарт з Расіі — 9 млрд. 421,7 млн. (на 25,9% менш).

Аб’ём экспарту ва Украіну дасягнуў 1 млрд. 763,3 млн. даляраў (на 17,9% менш), імпарту ў Беларусь — 858,1 млн. (на 10,6% больш).

У Нідэрланды экспартавана тавараў на 2 млрд. 174,4 млн. даляраў (на 54,3% менш за паказчык студзеня-мая 2012 года), імпартавана — на 155,7 млн. (на 7,6% менш).

Экспарт у Германію склаў 712,9 млн. (на 5% менш), імпарт — 1 млрд. 265,8 млн. (на 43,2% больш).

У Кітай экспартавана тавараў на 279,1 млн. (на 29,1% больш), імпартавана — на 1 млрд. 125,4 млн. (на 50,3% больш).

Экспарт у Польшчу склаў 322,8 млн. (на 23,2% менш), імпарт — 580,4 млн. (на 16,1% больш).

Экспарт у Італію дасягнуў узроўню 449 млн. (на 36,6% больш), імпарт — 387,3 млн. (на 7,4% больш).

У Злучанае Каралеўства экспартавана тавараў на 312,5 млн. (у 2 разы больш), імпартавана — на 188,7 млн. (на 42,6% больш).

У Літву аб’ём экспарту знізіўся да 377,3 млн. даляраў (на 33,7% менш), імпарт павялічыўся да 177 млн. (на 44,6% больш).

Рэзка скараціўся экспарт у Латвію — на 89% да 232,6 млн. даляраў, імпарт вырас на 26,3% і склаў 64,2 млн. даляраў.

У ЗША экспарт дасягнуў 33,7 млн. даляраў (на 14,5% больш), імпарт — 237,1 млн. (на 13,2% больш).

У Францыю экспарт склаў 28,8 млн. даляраў (на 39,3% больш), імпарт — 205,9 млн. (на 25% больш).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0