Сельскагаспадарчае прадпрыемства «Маладая гвардыя» Пінскага раёна паўгода выплачвала заробак работнікам ... здохлымі цялятамі. Незвычайны спосаб заахвочвання за працу выявілі супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласці падчас пазапланавай праверкі.

Са студзеня па чэрвень такім чынам былі аформленыя 108 галоў маладняку​​. Памерлыя жывёлы выпісваліся работнікам па ўказанні кіраўнікоў прадпрыемства — каб схаваць паморак. Праўда, разлік адбываўся толькі на паперы.

Але гэта яшчэ не ўсё. Увесну гаспадарка вымушана прырэзаць 24 каровы.

Паўтушы змясцілі для захоўвання не ў халадзільнік, а ў ... сховішча для агародніны.
Нядаўна эпідэміёлагі далі заключэнне: 4,2 тоны мяса коштам 60,9 млн рублёў тэрмінова трэба ўтылізаваць.

У «Маладой гвардыі» нават «кармілі» памерлых жывёл: для іх спісаныя кармы і малако на 10 млн рублёў.

Дырэктар «Маладой гвардыі» звольнены. 23 супрацоўнікі сельгаспрадпрыемства прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Гаспадарка аштрафавана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?