Адпаведны ўказ № 325 «Аб некаторых пытаннях Камітэта дзяржаўнай бяспекі» Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 ліпеня.

Дакументам зацверджаны Палажэнне аб Камітэце дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і пералік вайсковых частак і іншых арганізацый, падпарадкаваных КДБ. Таксама прызнаныя страціўшымі сілу шэраг указаў і асобных нормаў, якія рэгулююць дзейнасць КДБ у названай сферы.

У цэлым указам рэгламентуюцца задачы, функцыі і паўнамоцтвы Камітэта дзяржаўнай бяспекі з больш падрабязнай іх дэталізацыяй.

Распрацоўка гэтага нарматыўнага акта абумоўлена патрабаваннямі закона Рэспублікі Беларусь ад 10 ліпеня 2012 года «Аб органах дзяржаўнай бяспекі» і шэрагу іншых актаў заканадаўства, якія прадугледжваюць карэкціроўку дзеючага становішча.

Палажэнне дапоўнена нормамі, што вынікаюць з асобных новых функцый, ускладзеных на КДБ.

Напрыклад, такіх як надзяленне яго паўнамоцтвамі на правядзенне экспертызы ўзораў спецыяльных тэхнічных сродкаў, прызначаных для сакрэтнага атрымання інфармацыі і шэрагу іншых.

Новаўвядзеннямі таксама з’яўляюцца нарматыўнае замацаванне прадастаўлення Камітэтам дзяржаўнай бяспекі паслуг урадавай тэлефоннай сувязі вышэйшым службовым асобам дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, а таксама ўвядзенне нормаў, якія вызначаюць парадак стварэння і дзейнасці калегіі КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?