Дзмітрый Кавалгін разам з лідарам АГП Анатолем Лябедзькам і яшчэ трыма актывістамі раздавалі ля прахадной БелАЗа асобнікі газеты «Голас розуму» з публікацыямі на тэму карупцыі.
Газеты разыходзіліся вельмі добра, раздалі ўсё, што мелі, паведаміў Анатоль Лябедзька: «Сэрца радавалася, як людзі рэагавалі. Суперпазытыўная рэакцыя».
Калі актывісты ўжо фактычна скончылі раздачу, з'явіліся міліцыянты. Яны затрымалі Дзмітрыя Кавалгiна, які стаяў найбліжэй да прахадной.
У пастарунку, куды адвезлі актывіста, паведамілі, што цяпер ідзе высвятленне ўсіх акалічнасцяў: «Нам быў званок».