У сераду Літва выказала Беларусі заклапочанасць з нагоды «аднабаковага рашэння» арганізаваць на сваёй тэрыторыі дыскусіі з літоўскай грамадскасцю з нагоды ацэнкі ўплыву на навакольнае асяроддзе будучай АЭС, паведаміла Міністэрства замежных спраў Літвы.

Віцэ-міністр Андрус Крывас выклаў такую ​​пазіцыю на сустрэчы з паслом Беларусі ў Літве Уладзімірам Дражыным, паведаміла міністэрства.

«Такое рашэнне не адказвае палажэнням канвенцыі Эспо, абмяжоўвае ўдзел літоўскіх грамадзян у такіх мерапрыемствах і не дадае канструктыўнасці у дыялог Літвы і Беларусі па пытаннях бяспекі Астравецкай АЭС», — гаворыцца ў прэс-рэлізе МЗС.

Беларускае пасольства ў Літве нядаўна заявіла, што 17 жніўня ў Астраўцы арганізуецца сустрэча з літоўскай грамадскасцю і спецыялістамі па пытаннях экалогіі будучай АЭС.

У сваю чаргу, МЗС Літвы нагадала, што склікаемая Беларуссю дыскусія па справаздачы пра ўплыў на навакольнае асяроддзе Астравецкай АЭС не можа адбыцца, бо беларускі бок яшчэ не адказаў на зададзеныя яму пытанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?