Пра гэта паведаміў Мікола Дземідзенка — паплечнік Міхася Мускага па арганізацыі «Малады Фронт», зарэгістраванай у Чэхіі.
Па словах Дземідзенкі, пасля таго, як інфармацыя пра галадоўку ў вайсковай часці пад Асіповічамі разышлася па інтэрнэце, у часць прыехала камісія з Міністэрства абароны. Падрабязнасці разбораў невядомыя, а
Аднак 25 ліпеня, аТаксама салдатам сказалі, што на Мускага пачнуць крымінальную справу.9-й гадзіне раніцы Міхася Мускага на машыне павезлі ў Мінск. Іншым салдатам паведамілі, што Мускага вінавацяць у арганізацыі галадоўкі і распаўсюдзе інфармацыі ў СМІ.
Нагадаем, што маладафронтаўца забралі ў войска проста з «сутак» на Акрэсціна. Ён прынцыпова не прымаў прысягі, а значыць, не можа быць асуджаны ваенным судом, нагадваюць паплечнікі Мускага.
***
Міхаілу далі 7 сутак гаўптвахты. Фармальна «за невыкананне загада» ў войску
Пра гэта паплечнікі Мускага даведаліся, патэлефанаваўшы ў гарнізонную турму.