З 1 жніўня некаторыя аўтадарогі стануць платнымі для замежных легкавікоў і грузавога транспарту.
Для тых, хто рэгулярна карыстаецца трасай М1 і некаторымі ўчасткамі аўтастрадаў М2, М3, М4, М5 і М6, была ўсталявана сістэма аўтаматычнай аплаты BelToll, якая будзе счытваць інфармацыю пра аплату карыстання дарогай з спецыяльнага перадатчыка на борце аўтамабіля.

Кліенты перамалёўваюць алгарытм рэгістрацыі ў сістэме BelToll.

Кліенты перамалёўваюць алгарытм рэгістрацыі ў сістэме BelToll.

Нават супрацоўнікі BelToll дрэнна вагаюцца наконт пэўных аспектаў рэгістрацыі ў сістэме.

Нават супрацоўнікі BelToll дрэнна вагаюцца наконт пэўных аспектаў рэгістрацыі ў сістэме.

Аднак атрымаць перадатчык аказалася зусім не простай справай.
У рэдакцыю «НН» звярнуўся чытач, які паведаміў, што пункт выдачы перадатчыкаў BelToll на 4-м Загарадным завулку пастаянна перапоўнены абуранымі людзьмі, якія атрымліваюць бартавыя прылады, без якіх хутка будзе складана ажыццяўляць перавозкі па краіне.
Абураныя ж яны бюракратыяй працэсу ў горшым сэнсе гэтага паняцця.

Карэспандэнт «НН» пабываў у сэрвісным пункце BelToll, які месціцца ў фае будынка РУП «Белаўтастрада», пасачыў за выдачай прыладаў кантролю аплаты і пагутарыў з кліентамі сістэмы.

Сапраўды, ад самай раніцы ў невялікім і душным фае «Белаўтастрады» цесна і шматлюдна.

З плюсаў — бадай што толькі бясплатная кава.
Найбольшую ўвагу наведвальнікаў прыцягвае стэнд, дзе на вялікім аркушы паперы намаляваны алгарытм атрымання бартавога перадатчыка: спачатку заключыць дамову з «Белаўтастрадай», потым дачакацца нумара дамовы, паведаміць гэты нумар і нумар дамовы з BelToll і запісацца на рэгістрацыю, унесці 75 еўра за прыладу, даведацца, калі можна прыйсці за перадатчыкамі і запісацца на яго атрыманне…
Кліенты сістэмы перамалёўваюць складаны алгарытм у свае нататнікі, фатаграфуюць яго
. Непаразуменне выклікае сума аплаты за перадатчык: у адным і тым жа пункце алгарытму гэта сума з 75 еўра пераўтвараецца ў 50, а затым зноў у 75.
«Дык колькі плаціць? 50 ці 75» — людзі няспынна пытаюцца ў маладой супрацоўніцы ля стэнда.
«Мы ўдакладнілі звесткі. Трэба аплаціць 50 еўра на кожны транспартны сродак». Група бізнэсоўцаў адыходзіць у бок, каб па тэлефоне паведаміць новую інфармацыю. У гэты час да дзяўчыны ў жоўтай кашулі з лагатыпам BelToll падыходзіць яе старэйшая калега
і тлумачыць, што плаціць трэба ўсё ж 75 еўра: 50 за саму прыладу, а 25 — мінімальная сума, якая можа быць на рахунку.

«Нумар дамовы з „Белаўтастрадай“ праз колькі дзён можна даведацца? І колькі займае рэгістрацыя? Тыдні тры?» — чуецца новае пытанне. «Не думаю. Напэўна, каля двух тыдняў», — вагаецца супрацоўніца.

На ганку кліенты зрабілі месца для курэння.

«Жудасна нязручна. Столькі часу трэба забіць! Усё занадта павольна і незразумела. Правілы мяняюць штодня.
Я ўжо ад панядзелка сюды хаджу. Чатыры дні, атрымліваецца. Вось сёння нарэшце атрымаў тры гэтыя няшчасныя прылады. Але прыйшоў па іх, а 9-й раніцы і вось, бачыце, цэлую гадзіну атрымліваў, хоць ёсць і папярэдні запіс на атрыманне. Навошта запісвацца па тэлефоне, калі ўсё адно прыйдзецца некалькі гадзін у чэргах пастаяць. Нібыта ў паліклініцы», — расказвае Аляксандр, які трымае ў пакеце тры перадатчыкі для свайго аўтапарку.
«На гэтую рэгістрацыю тыдзень дык дакладна „заб’еш“. Я ўчора, уявіце сабе, пустых бланкаў для дамовы тут чакаў чатыры гадзіны»,
— да размовы далучаецца Міхаіл, які, у адрозненні ад Аляксандра, яшчэ толькі ў сярэдзіне пуці да атрымання запаведнага перадатчыка.
Яшчэ адзін кліент BelToll, паведаміў, што найбольшае незадавальненне ў яго выклікае менавіта працэс атрымання бартавога датчыка.

«Электронную рэгістрацыю на сайце сістэмы зрабілі добра: яна нескладаная, не займае многа часу, адразу з’яўляецца акаун у „асабістым кабінеце“. А вось сам працэс атрымання прылады марудны. Я разумею, што многа кліентаў жадаюць зарэгістравацца, і на „Белаўтастраду“ абрынуліся горы дакументаў, але ўсё ж гэты працэс можна было б паспрабаваць якім-небудзь чынам спрасціць», — сказаў мужчына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?