У пункце пропуску "Брузгі" пасля перасячэння лініі выезду з "зялёнага" калідора супрацоўнікамі Гродзенскай рэгіянальнай мытні быў прыпынены рух легкавога аўтамабіля "Нісан Мурана", які рухаўся ў Беларусь.

Як паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, у аўтамабілі цераз мяжу перамяшчаліся двое мужчын, грамадзяне Беларусі. Абодва заявілі, што не маюць пры сабе ніякіх тавараў, што падлягаюць абавязковаму пісьмоваму дэклараванню, аднак мытнікі вырашылі накіраваць транспартны сродак у бокс паглыбленага надгляду, дзе былі выяўлены схаваныя ад мытнага кантролю 120 мабільных тэлефонаў маркі Apple iPhone 5. Дакументаў на партыю тавару грамадзяне падаць не змаглі.

У момант выяўлення айфоны знаходзіліся ў спартыўных сумках, выкладзеных у тэхнічных нішах багажніка і запаснога кола, у чахле для запаснога кола, а таксама пад заднім сядзеннем і ў скрынцы для пальчатак.

Незаконна перамешчаныя тэлефоны агульным коштам больш як 840 млн. рублёў канфіскаваныя. Праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?