Лідар чэмпіянату краіны па футболе, салігорскі «Шахцёр» пакідае Лігу Еўропы.
У матчы ў адказ 2-га кваліфікацыйнага раўнду ў Малдове салігорцы прайгралі «Мілсамі» з гарадка Архей па пенальці 3:5 (асноўны і дадатковы лік — 1:1).

У першым матчы тыдзень таму ў Салігорску была зафіксавана нічыя — 1:1.

«Мілсамі» сустрэнецца ў наступным раўндзе з некалі слаўным «Сэнт-Эцьенам» — камандай, якая больш за астатнія выйгравала чэмпіянат Францыі (10 разоў).

А «Шахцёр» у шосты раз з дзевяці завяршыў выступленні ў першым для сябе раўндзе (сёлета салігорцы стартавалі з 2-га этапа).

Нагадаем, што сёння ў 3-і раўнд выйшаў «Мінск», які выйграў у «Валеты» з Мальты 2:0 (першы матч — 1:1).

А 21-й пачнецца матч «Лакаматыў» (Заграб) — «Дынама» Мінск. У першай гульні ў Мінску харваты перамаглі 2:1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?