Адзін з заснавальнікаў «Яндэкса» Ілля Сегаловіч знаходзіцца ў коме, паведамляе Reuters са спасылкай на генеральнага дырэктара кампаніі Аркадзя Волажа. «Мы б хацелі патлумачыць зробленую раней заяву, апублікаваную кампаніяй. Мы даведаліся, што Ілля ў коме і знаходзіцца на апараце штучнага жыццезабеспячэння, але прыкмет мазгавой актыўнасці няма», — цытуе агенцтва Волажа.

«Сёння ноччу сям’я Іллі паведаміла, што ён памёр. Раніцай паступіла інфармацыя, што Ілля падлучаны да апарата жыццезабеспячэння. Мы чакаем афіцыйную інфармацыю і пакуль устрымліваемся ад каментароў», — заявілі ў прэс-службе «Яндэкса».

Раніцай 25 ліпеня ў кампаніі заявілі пра смерць Іллі Сегаловіча. Допіс пра гэта, размешчаны прэс-службай на афіцыйным сайце, быў падпісаны Аркадзем Волажам. Паведамлялася, што Сегаловіч хварэе на рак страўніка.

Ілля Сегаловіч, які разам з Волажам стварыў найбуйнейшы ў Расіі пошукавік, з 2003 года займаў пасаду тэхнічнага дырэктара «Яндэкса». Сегаловіч жанаты, у яго чацвёра дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?