posterНа Міжнародным Вэнэцыянскім фэсьце, які стартаваў 29 жніўня ўручаны першы “Залаты леў”. 5 верасьня італьянская кінасталіца ганаравала Ціма Бёртана “за выбітны ўнёсак у мастацтва кіно”. Арганізатары фэсту назвалі творцу “адным з найбольш сьмелых і арыгінальных амэрыканскіх рэжысэраў”.

Цім Бёртан – стваральнік гратэскных і сьмешных страшных казак, адметных высокай візуальнай культурай, дасьціпным зухаватым сюжэтам – і нястрыманай фантазіяй шкоднага дзіцяці.

Сярод сама знакамітых фільмаў Бёртана – “Бітлджус”, “Эдвард – рукі-нажніцы”, “Сонная лагчына”, “Марс атакуе”, "Буйная рыба”, “Эд Вуд”, анімацыя “Труп нявесты”.

На фэсьце адбылася прэм’ера стэрэа-вэрсіі мультфільму “Кашмару на Каляды”, зьнятага рэжысэрам Генры Сэлікам паводле аднайменнай лялечнай гісторыі Ціма Бёртана 1993 году.

Але сам рэжысэр ніколі не ўдзельнічаў у Вэнэцыянскім фэсьце. Ягоная новая стужка – хорар-м’юзыкал “Сўіні Тод” пра недарэку цырульніка, які помсьціць сваім ворагам, вырабляючы зь іх піражкі, – нат яшчэ не гатовая.

Узнагароду Ціму Бёртану ўручаў ягоны любімы актор Джоні Дэп, які цяпер і здымаецца ў м’юзыклу.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?