Усяго патроху33

У Мінску адчынілася «Велакухня»

Учора, 25 ліпеня, у ціхім зялёным дворыку каля касцёла Святога Роха ў цэнтры Мінска, адбылося адкрыццё велакухні «Гараж 38» ці кажучы простай мовай — бясплатнай роварнай майстэрні, у якой кожны ахвотны можа зусім бясплатна парамантаваць свой ровар ці атрымаць парады, як гэта зрабіць.

Урачыстасці адкрыццю надаваў чырвоны роварны ланцуг, перарэзаны вялікімі кусачкамі.

Людзей сабралося шмат. Пераважна раварысты са сваімі «жалезнымі канямі», але завітвалі і іншыя госці, напрыклад, 2 міліцыянеры, увагу якіх прыцягнула скапленне людзей, колькасць якіх перавышала далёка за 3 чалавекі. Але абыйшлося без здарэнняў.

Увогуле «Велакухня» — з’ява не новая. Свой шлях яна пачала з ЗША і даволі хутка распаўсюдзілася па ўсёй Еўропе.
Да нас жа ўсё звычайна даходзіць з вялікім спазненнем.

Ініцыятарам «Велакухні» быў Джон Росмэн — шмат каму вядомы мінскі велаактывіст,
які ў пачатку 90-х з’ехаў з роднага Нью-Ёрку, працаваў праграмістам у Расіі, але хутка ў ёй расчараваўся: «Калі я адчыніў у Расіі ўласны бізнэс, я зразумеў, што гэта абсалютна бандытская дзяржава». Тры гады таму ён перабраўся жыць у Беларусь, адмовіўся ад грамадскага транспарту і карыстаецца зараз толькі роварам. Пабачыўшы падобныя да «Велакухні» месцы за мяжой, Джон вырашыў зрабіць нешта і ў нас, не гледзячы на тое, што, на яго меркаванне, не ўсё замежнае можа добра тут прыжыцца.

Пад час адкрыцця Джон быў вельмі незаўважным, заўсёды раствараўся паміж шматлікімі раварыстымі і журналістамі, але ягоныя словы: «Я хачу стварыць у гэтым горадзе роварны склад розуму»- ужо не патрабавалі іншых тлумачэнняў.

Арганізатары таксама пацешылі і пачаставалі рознымі салодкімі пачастункамі і гарбатай з самавару на вуглях усіх наведвальнікаў.
Разыходзіцца ніхто не жадай на працягу некалькіх гадзін.

Як распавёў нам Яўген Харужы, старшыня «Мінскага роварнага таварыства» і стваральнік новай «Велакухні»: «Майстэрню рыхтавалі каля месяца, бо былі рознага кшталту праблемы з упарадкаваннем самога гаражу: то смецце выносілі, то падлогу падымалі, бо яна вельмі нізка знаходзілася. Таму ўсё трошкі зацягнулася».

Гараж даў у карыстанне адзін з валанцёраў.
Майстэрня гэта — не камерцыйны праект, яна будзе працаваць пакуль два разы на тыдзень.

Пазней, магчыма, часы працы павялічацца, але ўсё залежыць ад таго, як хутка атрымаецца знайсці валанцёраў, якія змогуць пракансультаваць раварыстаў у любых роварных пытаннях. «Таксама час ад часу мы плануем ладзіць майстар-класы па азах рамонтнай навукі», — дадае Яўген.

Велакухня «Гараж № 38» месціцца ва ўтульным дворыку каля касцёла Святога Роха па вуліцы Залатая Горка. Гараж вы пазнаеце адразу, бо ён вельмі адрозніваецца ад іншых сваё каляровай гамай і супрэматызмам на дзвярах.

Графік працы на бліжэйшы час: з 18-й да 21-й штосераду і шточацвер.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць14

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў, якія нанеслі свае бізнэсы на карту «Новай Беларусі» і вярнуліся ў краіну, прымушаюць каяцца і клясці Лібера7

Халезін незвычайна параўнаў Шрайбмана і Чалага3

«Давайце будзем паліваць». Лукашэнка расказаў пра эксперымент, які мае вырашыць праблемы з бульбай9

«Вы п**ары, у нас пратэрміноўка». У Мінску бягучы радок на мясной краме ўзбунтаваўся ВІДЭА4

Летась у Расіі затрымалі амаль тысячу чалавек, якіх шукалі ў Беларусі1

У Арлоўскай вобласці Расіі рухнуў вайсковы верталёт, які паляваў на ўкраінскія дроны3

«Не на тым баку чалавечнасці». Нетаньяху абвінаваціў лідараў Брытаніі, Францыі і Канады ў заахвочванні ХАМАС2

Канстанцін Меладзэ абвясціў пра закрыццё праекта «ВІА ГРА»4

Расійскія ІТ-асацыяцыі просяць Пуціна абараніць «Лесту» ад нацыяналізацыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць14

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць