З пачатку 2013 года на тэрыторыі Савецкага раёна Гомеля былі зарэгістраваны некалькі злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці.
Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі крымінальнага вышуку УУС Гомельскага аблвыканкама па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ва ўчыненні такіх злачынстваў затрымалі жыхара абласнога цэнтра.

Як паведамілаафіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, следчае ўпраўленне УСК мае доказы дачынення затрыманага да згвалтавання і замаху на згвалтаванне некалькіх жанчын. З удзелам падазраванага і пацярпелых праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні.

Затрыманы — 20-гадовы жыхар Гомеля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?