Пры варшаўскім «Беларускім Доме» адчынілася «Палічка «Кнігарні логвінаЎ».

«Палічка» — гэта пакуль што толькі адна кніжная шафа, аднак тут ужо цалкам магчыма замаўляць амаль любыя беларускія кнігі: навінкі прозы, паэзіі і эсэістыкі, перакладную і гістарычную літаратуру.

Паводле словаў прадстаўніка «Беларускага Дома» Максіма Сергійца, у верасні гэтага года, каб падтрымаць беларускую кнігу на ўрачыстае адкрыццё «Палічкі» прыедзе цэлы дэсант айчынных літаратараў.

Адрас сядзібы «Беларускага Дома» — Варшава, вуліца Wiejska 13m, 3. Уваход на сядзібу вольны ад панядзелку да пятніцы, з 11-ай да 19-й.

Паліца працуе пры падтрымцы кампаніі «Разам — для Беларусі» і Беларускага Дома ў Варшаве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0