Грамадзянін Польшчы ўцёк з папраўчай установы Брэсцкай вобласці і спрабаваў нелегальна вярнуцца на радзіму.

Як паведаміў начальнік прэс-службы Брэсцкай пагранічнай групы Аляксандр Кіслоў, 25 ліпеня памежны нарад непадалёк ад сігналізацыйнага комплексу беларуска-польскай мяжы затрымаў парушальніка. «23-гадовы грамадзянін Польшчы знаходзіўся ў памежнай зоне без дазвольных дакументаў. Пры сабе ён меў польскі нацыянальны пашпарт з тэрмінам дзеяння, які закончыўся, невялікую суму беларускіх грошай і мабільны тэлефон», — зазначыў ён.

Паводле слоў Кіслова, малады чалавек сказаў памежнікам, што хацеў наведаць сваякоў у Беларусі, аднак высветлілася, што гэта не так.
Устаноўлена, што ён адбываў пакаранне паводле прыгавору беларускага суда — папраўчыя работы ва ўстанове адкрытага тыпу. У папраўчую ўстанову малады чалавек трапіў за крадзеж з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі. Месца адбывання пакарання ён самавольна пакінуў 22 ліпеня, каб нелегальна вярнуцца на радзіму.

Парушальнік перададзены супрацоўнікам міліцыі для разбору.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?