Выпадак адбыўся ў Бабруйску. 27 ліпеня а 6-й гадзіне 16-гадовая Наталля выйшла з хаты на традыцыйную ранішнюю прабежку і не вярнулася. На тэлефон не адказвала. Вячаслаў Шэлег падаў заяву пра знікненне ў міліцыю.

Натальля праз некалькі гадзін знайшлася ў лесе, зьбітая, абмазаная фарбай, з парванай вопраткай і без абутку.

Як распавёў сп. Шэлег, прыкладна каля 6.30, калі дачка вісела на турніку да яе ззаду нехта падышоў і ударыў моцна па галаве.
Натальля згубіла прытомнасць. Ачнулася яна ў лесе з разбітай патыліцай. Увесь твар і рукі былі абмазаныя чорнай фарбай, падобнай на тую, якая выкарыстоўваецца пры адбітках пальцаў. У дзяўчыны таксама знялі і забралі абутак, ключы і мабільны тэлефон. Каля 2 гадзін Натальля блукала па лесе і выйшла на дарогу ў раён Шчаткава каля дзіцячых летнікаў — гэта прыкладна 20 км ад яе дома. Спрабавала спыніць машыну, доўга ніхто не спыняўся. Пасля спыніўся нейкі чалавек і даў ён мабільны тэлефон.

Аператыўны дзяжурны Упраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Дышчанка паведаміў, што міліцыяй распачата праверка, вядуцца следчыя дзеянні.

Вячаслаў Шэлег адвёз дачку ў траўмапункт. У дзяўчыны падазрэнне на страсенне мазгоў.

Сам Вячаслаў Шэлег звязвае знікненне дачкі са сваёй актыўнай палітычнай дзейнасцю.

Вячаслаў Шэлег — бабруйскі прадпрымальнік, сябра аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя. Балатаваўся ў 2010 годзе ў Магілёўскі аблсавет па Кіраўскай выбарчай акрузе. Пісаў скаргі на парушэнні выбарчага заканадаўства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?