28 ліпеня ў філіяле музея «Фальварак Ракуцёўшчына», што ў Маладзечанскім раёне, пройдзе традыцыйнае свята паэзіі, паведамляе sb.by.

Тут у фальварку летам 1911 г. жыў пісьменнік Максім Багдановіч.

Праграма cвята

11.00 − прывітальная імпрэза каля памятных камянёў і ўскладанне кветак;

11.30 − знаёмства з філіялам музея «Фальварак Ракуцёўшчына», агляд экспазіцыі.

12.00 − літаратурна-музычная імпрэза «Я не самотны, я кнігу маю», у якой прымаюць удзел вядомыя дзеячы культуры і мастацтваў Беларусі, пісьменнікі, музыкі.

Даезд: электрычкай Мінск — Маладзечна (08:52, 09:26) да станцыі Уша, або маршруткамі Мінск — Маладзечна да Краснага. Маршруткі і аўтобусы на Маладзечна адпраўляецца ад ДС «Дружная» кожныя 20 хвілін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0