29 ліпеня пройдзе суд над затрыманымі ў пятніцу падчас вывешваннябел-чырвона-белых сцягоў актывістамі «Альтэрнатывы» Алегам Корбанам, Дзмітрыем Сільчанкам і Алегам Кералем.
Суд пачнецца каля 9.30 у судзе Партызанскага раёна горада Мінска па адрасе г. Мінск, вул. Сямашкі, 33.
Нагадаем, што ў пятніцу маладыя людзі замацавалі сцягі на мосце каля ўнівермага «Беларусь». Праз некалькі хвілін да іх падбеглі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, якія ўсіх затрымалі і запіхнулі ў два мікрааўтобусы.
Былі таксама затрыманыя грамадская актывістка Вольга Бурневіч, а таксама фотакарэспандэнт «Нашай Нівы» Сяргей Гудзілін, здымачная група БелаПАН (карэспандэнт Захар Шчарбакоў і відэааператар Андрэй Корсак). Усіх адвезлі ў УУС Партызанскага раёна,
Праз тры гадзіны журналістаў адпусцілі. Адпусцілі таксама Вольгу Бурневіч.